ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2018, 16:10

Транзіт тавараў праз Беларусь у студзені-верасні павялічыўся на 18 працэнтаў

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені-верасні праз Беларусь прайшло 49,5 млн т тавараў, што на 18 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

З кожным годам павялічваюцца аб'ёмы транзіту расійскіх тавараў. За дзевяць месяцаў па тэрыторыі краіны прайшло звыш 43 млн т такіх тавараў, што на 20 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

"Транзітны патэнцыял Беларусі пастаянна павялічваецца, у тым ліку і за кошт работы, накіраванай на паскарэнне правядзення мытных аперацый", - падкрэслілі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі