Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2020, 17:16

Транзіт нафты ў Польшчу праз Беларусь адноўлены

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транзіт нафты ў Польшчу праз Беларусь па магістральным нафтаправодзе Мазыр - Брэст адноўлены пасля часовага прыпынення, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Польскі бок праблемы ўстараніў. Транзіт аднаўляецца. Аператары пачынаюць рух нафты", - паведаміў Аляксандар Цішчанка.

Раней Польшча з-за тэхнічных праблем на польскім баку папрасіла прыпыніць транспарціроўку нафты па нафтаправодзе Мазыр - Брэст.

Нафтаправод Мазыр - Брэст з'яўляецца часткай магістральнага нафтаправода "Дружба" і выкарыстоўваецца для транзіту расійскай нафты ў Польшчу і далей у краіны Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі