Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2020, 16:05

Транспартныя прадпрыемствы Беларусі завяршаюць падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транспартныя прадпрыемствы Беларусі завяршаюць падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка адзначыў здавальняючыя вынікі падрыхтоўкі і забеспячэння бесперабойнай работы транспартнага комплексу Беларусі. Таксама ён звярнуў увагу на неабходнасць ва ўстаноўленыя тэрміны цалкам падрыхтаваць да работы прадпрыемства ў сістэме Мінтранса.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў: акрамя розных тэхнічных і тэхналагічных мерапрыемстваў, асаблівую ўвагу варта ўдзяліць персаналу. "Работнікі павінны быць цалкам забяспечаны зімовым спецадзеннем і неабходнымі сродкамі індывідуальнай аховы. Прашу прафсаюзы таксама пракантраляваць гэты працэс", - сказаў міністр.

Адзначана, што падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду ў галіне выконваецца па плану.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі