Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2021, 10:00

Транспартныя прадпрыемствы Беларусі ў студзені - кастрычніку перавезлі 320,9 млн т грузаў

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транспартныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі ў студзені - кастрычніку перавезлі 320,9 млн т грузаў, або 96,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За 10 месяцаў грузаабарот склаў 99,6 млрд тона-кіламетраў, або 98,1 працэнта да аналагічнага перыяду 2020 года.

Пасажыраабарот склаў 17 091 млн пасажыра-кіламетраў, або 111,1 працэнта да студзеня - кастрычніка мінулага года. Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 1285,2 млн чалавек, або 95,4 працэнта да аналагічнага перыяду 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі