Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2022, 09:00

Транспартны падатак: каму і ў якія тэрміны трэба плаціць

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці расказалі аб асаблівасцях і тэрмінах выплаты транспартнага падатку, паведамляе БЕЛТА.

"У 2021 годзе быў уведзены транспартны падатак. Ён разлічваецца падатковымі органамі і прад'яўляецца для выплаты плацельшчыку, а праходжанне дзяржтэхагляду не залежыць ад выплаты падатку. Ён выплачваецца за любы транспартны сродак, які знаходзіцца на ўліку ў ДАІ і выпушчаны пачынаючы з 1991 года. Стаўкі падатку залежаць ад дазволенай максімальнай масы, умяшчальнасці або вызначаюцца за адну адзінку транспартнага сродку. Напрыклад, за легкавы аўтамабіль стаўкі ўстаноўлены ў памеры ад Br61 да Br223, за прычэп - Br41-223, за матацыкл - Br41, за грузавы аўтамабіль - ад Br162 да Br508", - расказалі ў інспекцыі.

Асобныя катэгорыі транспартных сродкаў не абкладаюцца транспартным падаткам: электрамабілі, спецтранспарт для інвалідаў, украдзеныя, знятыя з уліку да 1 ліпеня 2021 года.

Стаўкі транспартнага падатку зніжаны на 50 працэнтаў для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I, II групы, пенсіянераў, на 25 працэнтаў - для інвалідаў III групы. Дадаткова вызваленне можа быць прадастаўлена мясцовымі органамі ўлады фізічным асобам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

"У 2021 годзе па 15 снежня выплачваўся авансавы плацеж, які прад'яўлены 236 тыс. плацельшчыкаў на суму Br7,8 млн. Авансавы плацеж павінны былі выплаціць толькі тыя фізічныя асобы, у якіх адсутнічаў дзеючы тэхагляд на 1 студзеня 2021 года. У 2022 годзе сума авансавага плацяжу зменшыць суму падатку да выплаты. У 2022 годзе будзе прад'яўлена яшчэ Br27,3 млн", - растлумачылі ў інспекцыі.

У некаторых выпадках устанаўліваецца, што транспартныя сродкі, пазначаныя ў паведамленні на выплату транспартнага падатку, зняты з уліку заяўнікам у ДАІ да 1 студзеня 2021 года або зарэгістраваны за іншымі фізічнымі асобамі. Тады прапануецца прадаставіць дакументы з адпаведнага структурнага падраздзялення ДАІ. Ёсць выпадкі, калі ўладальнікі прадалі аўтамабіль "па даверанасці" без афармлення ў органах ДАІ. У гэтых выпадках былы ўладальнік з'яўляецца плацельшчыкам транспартнага падатку.

Вылічаныя за 2021 год на падставе паведамлення падатковага органа сумы транспартнага падатку неабходна заплаціць не пазней за 15 лістапада 2022-га. Пры наяўнасці пытанняў па прад'яўленых да выплаты сумах фізічныя асобы маюць права звярнуцца ў падатковы орган па месцы свайго жыхарства (месцы рэгістрацыі).

Інфармацыя аб кантактных тэлефонах размешчана на афіцыйным сайце падатковых органаў у раздзеле "Актуальнае" - "Тэлефоны для атрымання кансультацый па маёмасных падатках фізічных асоб". Таксама кантактныя тэлефоны інспекцый МПЗ размешчаны ў раздзеле "Падатковыя інспекцыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі