Сцяг Пятніца, 18 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 мая 2025, 09:15

Трактары, шыны. Кантракты на суму больш як $3 млн падпісалі Беларусь і Егіпет

Скрыншот відэа Палаты прадстаўнікоў
Скрыншот відэа Палаты прадстаўнікоў
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ходзе афіцыйнага візіту ў Арабскую Рэспубліку Егіпет дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са спікерам Ігарам Сергяенкам, у якую ўваходзяць беларускія дзелавыя колы, наведала дылерскую кампанію ААТ "МАЗ", дзе азнаёмілася з сэрвісным цэнтрам і пытаннямі перадачы беларускіх тэхналогій егіпецкім спецыялістам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У рамках наведвання адбылася цырымонія падпісання кантрактаў на пастаўку больш як 100 беларускіх трактароў, а таксама аўтатэхнікі ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" і шын ААТ "Белшына" на агульную суму больш як $3 млн.

Перад цырымоніяй падпісання двухбаковых дакументаў старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што гэтыя дамоўленасці ўносяць уклад у развіццё беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Ігар Сергяенка падкрэсліў, што беларуская прадукцыя запатрабавана ва ўсім свеце. "І, як бачым, на егіпецкім рынку: правераныя гадамі якасць і надзейнасць трактароў "Беларус", тэхнікі МАЗ і беларускіх шын не расчаруюць егіпецкіх спажыўцоў. Упэўнены, што наша тэхніка будзе доўга служыць і дапамагаць егіпецкім сябрам у рэалізацыі іх праектаў на карысць далейшага развіцця і працвітання Егіпта", - адзначыў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў запэўніў, што дэпутаты забяспечаць падтрымку беларускіх абавязацельстваў на заканадаўчым узроўні і будуць ствараць неабходныя перадумовы для аптымізацыі бізнес-кантактаў.

"Беларусь зацікаўлена ў бесперапынным і доўгатэрміновым супрацоўніцтве з Егіптам, павелічэнні тавараабароту", - заявіў Ігар Сергяенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі