Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 ліпеня 2022, 11:47

Тэставыя таргі агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС пройдуць на БУТБ 21 ліпеня

6 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Тэставыя таргі агульнага біржавога рынку тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза пройдуць на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) 21 ліпеня. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вызначана дата правядзення тэставых таргоў у рамках фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС, - сказала Ія Малкіна. - Таргі пройдуць 21 ліпеня на Беларускай універсальнай таварнай біржы, на продаж будзе выстаўлены рапсавы алей. Да ўдзелу будуць запрошаны прадстаўнікі ўсіх краін саюза. Правядзенне тэставых таргоў дасць магчымасць змадэляваць і адпрацаваць умовы гандлю ў рамках агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС".

Афіцыйны прадстаўнік ЕЭК нагадала, што фарміраванне агульнага біржавога таварнага рынку ЕАЭС прадугледжана стратэгіяй развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. "Праграму развіцця біржавога гандлю таварамі плануецца зацвердзіць да 31 снежня 2024 года", - дадала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі