Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2025, 18:01

Тэрміны ўстаранення тэхнічнага збою са зняццем грошай з картак некаторых банкаў прадоўжаны да 22.00

Фота з архіва
Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрміны ўстаранення тэхнічнага збою са зняццем грошай з картак некаторых банкаў прадоўжаны да 22.00 9 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

У цэнтры адзначылі, што работы па аднаўленні апаратна-праграмнага комплексу прадаўжаюцца. Раней паведамлялася, што работы плануюць завяршыць сёння да 17.00. Паводле ўдакладненай інфармацыі, поўнае аднаўленне апаратна-праграмнага комплексу будзе ажыццёўлена да канца гэтага дня.

"На жаль, устараненне праблемы займае больш часу, чым мы разлічвалі - работы прадаўжаюцца. Арыенціровачны час урэгулявання сітуацыі - 22.00", - праінфармавалі ў цэнтры.

Спецыялісты Банкаўскага працэсінгавага цэнтра прыкладаюць усе намаганні для больш хуткага аднаўлення карэктных даных. "Мы запэўніваем, што сітуацыя будзе поўнасцю ўрэгулявана. Ваша бяспека і камфорт застаюцца нашым галоўным прыярытэтам, і мы прыносім шчырыя прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці", - дадалі ў цэнтры.

Сёння стала вядома, што ў сувязі з тэхнічным збоем, які адбыўся ў апаратна-праграмным комплексе цэнтра, мелі месца адмоўныя балансы па картках ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "Белінвестбанк".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі