Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2025, 19:27

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі дасягнулі Br13,8 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб дасягнулі Br13,8 млрд на 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

За верасень яны выраслі на Br405 млн - гэта максімальны месячны прырост у бягучым годзе. Цікавасць укладчыкаў да рублёвых дэпазітаў захоўваецца дзякуючы прывабным працэнтным стаўкам, асабліва па доўгатэрміновых укладах. У верасні 65,2 працэнта рублёвых дэпазітаў насельніцтва было прыцягнута банкамі на тэрмін звыш года па сярэдняй стаўцы 14,6 працэнта гадавых.

Павелічэнне рэсурснай базы ў нацыянальнай валюце дазваляла банкам у поўнай меры задавальняць попыт на крэдыты пры існуючым узроўні працэнтных ставак па іх. У верасні 2025 года сярэдняя стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных) для юрыдычных асоб склала 11,9 працэнта гадавых, для фізічных асоб - 11,3 працэнта гадавых.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі