Фота з архіва
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмп росту продажаў тавараў народнага спажывання, вырабленых на Мінскім трактарным заводзе, за студзень - кастрычнік склаў 150 працэнтаў да аналагічнага мінулагодняга перыяду, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе холдынга.
"На МТЗ выпускаецца больш за 100 найменняў тавараў народнага спажывання. Мы вырабляем пячное ліццё, замочна-скабяныя вырабы, інструмент і прыстасаванні, інвентар для саду і агарода, гаспадарча-бытавыя тавары. За 10 месяцаў гэтага года Мінскі трактарны завод рэалізаваў тавараў народнага спажывання на суму больш як Br2 млн. Тэмп росту перавысіў 150 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2023 года", - расказаў дырэктар філіяла ААТ "МТЗ" "ГД BELARUS" Андрэй Маталыцкі.
У гэтым годзе Мінскі трактарны завод заключыў каля 80 кантрактаў на пастаўку тавараў народнага спажывання з гандлёвымі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і камерцыйнымі структурамі. Сярод найбольш папулярных пазіцый - пячное ліццё, шрубцынгі, стружок (прыстасаванне для зняцця кары з драўніны), шпаталі, кельні, садовы інвентар.-0-