Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2022, 13:19

Тэкслер: мы з Беларуссю не канкурыруем на рынках, а адзін аднаго дапаўняем

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворцы з Беларусі і Чэлябінскай вобласці Расіі не канкурыруюць паміж сабой, а дапаўняюць адзін аднаго, узмацняючы ўзаемадзеянне. Аб гэтым заявіў журналістам губернатар Чэлябінскай вобласці Расіі Аляксей Тэкслер пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік рэгіёна, гістарычна склалася, што галіна машынабудавання добра развіта як у Чэлябінскай вобласці, так і ў Беларусі. "Але так атрымалася, што мы адзін з адным практычна не канкурыруем", - звярнуў увагу ён. Напрыклад, Чэлябінскі трактарны завод спецыялізуецца ў асноўным на гусенічнай тэхніцы, а Мінскі трактарны завод - на колавай. Аўтамабілі "Урал" не канкурыруюць з МАЗамі, таму што прызначаны для працы ў розных напрамках. Больш таго, частка кампанентаў для аўтазавода "Урал" вырабляецца ў Беларусі. "І мы зацікаўлены ў тым, каб павялічваць і нарошчваць аб'ёмы паставак аўтакампанентаў, - растлумачыў ён. - Тут мы зусім дакладна можам адзін аднаго дапаўняць. Такія праекты, новыя, сучасныя, разам рэалізоўваць. Вельмі важна, што мы практычна не канкурыруем на рынку, а можам адзін аднаго дапаўняць".

У час сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ішла размова і аб тым, каб на базе ЧТЗ арганізаваць лакалізацыю вытворчасці невялікага трактара BELARUS. "Пры гэтым Аляксандр Рыгоравіч паставіў задачу паглядзець кампетэнцыі гусенічных трактароў, якія ў нас развіты, як іх можна ўкараняць тут, у Беларусі, для таго каб вырашаць вялікія інфраструктурныя задачы, задачы ў сферы сельскай гаспадаркі", - расказаў Аляксей Тэкслер. Паводле яго слоў, гэта даручэнне будзе адпрацавана, таму што расійскі бок таксама зацікаўлены ўзмацняць узаемадзеянне. "Нашы кантакты будуць цяпер пастаянныя", - адзначыў губернатар.

З аднаго боку, мы маем традыцыйныя наладжаныя сувязі, а з іншага - ёсць нішы, дзе можна нарасціць супрацоўніцтва. "Тым больш у нас адзіныя выклікі, адзіныя задачы. У першую чаргу гэта імпартазамяшчэнне. Нашы ўзаемныя кампетэнцыі дапаўняюць адна адну", - дадаў кіраўнік рэгіёна.

Акрамя кантактаў у сферы машынабудавання, ёсць планы па развіцці ўзаемадзеяння ў сельскай гаспадарцы. Так, Чэлябінская вобласць збіраецца пабудаваць буйны жывёлагадоўчы комплекс па праекце і з абсталяваннем, вырабленым у Беларусі. "У нас ужо ў рамках работы дэлегацыі былі заключаны кантракты на пастаўку трактароў для патрэб сельскай гаспадаркі на 150 адзінак. Яшчэ 150 адзінак для патрэб ЖКГ. Падпісалі пагадненне на 90 ліфтаў. Гэта такія крокі, якія ўмацоўваюць традыцыйныя сувязі, што ў нас ёсць", - падкрэсліў губернатар. Плануецца нарасціць таксама пастаўкі з Беларусі камплектуючых для прадукцыі завода "Урал".

Паводле слоў Аляксея Тэкслера, абмяркоўваецца таксама магчымасць пашырэння адукацыйных кантактаў і культурных абменаў. Напрыклад, вядомы калектыў з Чэлябінскай вобласці ансамбль танца "Урал" плануе выступіць на наступным "Славянскім базары" ў Віцебску. У сваю чаргу кіраўнік рэгіёна запрасіў беларускіх артыстаў паўдзельнічаць у Бажоўскім фестывалі, які традыцыйна праходзіць у Чэлябінскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі