Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 снежня 2021, 11:04

Тэхрэгламент ЕАЭС на прыродны газ уступае ў сілу з 1 студзеня

29 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы газу гаручага прыроднага, падрыхтаванага да транспартавання і (або) выкарыстання", які быў прыняты ў верасні 2018 года, уступае ў сілу з 1 студзеня 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Дакумент устанаўлівае правілы абарачэння газу на рынку саюза, згодна з якімі кожная партыя газу павінна суправаджацца пашпартам якасці з дакладна вызначаным пералікам інфармацыі: звесткамі аб вытворцу, нарматыўнымі і фактычнымі значэннямі паказчыкаў газу, вынікамі лабараторных выпрабаванняў, адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку ЕАЭС", - адзначылі ў ЕЭК.

У тэхрэгламенце ўстаноўлены адзіныя для прымянення і выканання патрабаванні да паказчыкаў бяспекі наступных відаў газу: падрыхтаванага да транспартавання па магістральных газаправодах; прамысловага і камунальна-бытавога прызначэння; кампрыміраванага, падрыхтаванага для выкарыстання ў якасці паліва для рухавікоў унутранага згарання; звадкаванага пасля спецыяльнай падрыхтоўкі і выкарыстоўваемага ў якасці паліва.

"Патрабаванні датычацца ў тым ліку колькасці серавадароду, кіслароду, дыяксіду вугляроду, а таксама меркаптанавай і агульнай серы, механічных прымесей", - удакладнілі ў ЕЭК.

Пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхрэгламенту ажыццяўляецца ў форме дэкларавання і забяспечваецца прымяненнем стандартаў, уключаных у пералік стандартаў на метады даследаванняў (выпрабаванняў). Для планамернага пераходу да новых адзіных патрабаванняў рашэннем Калегіі ЕЭК устаноўлены пераходныя палажэнні, дзеянне якіх завяршаецца 1 ліпеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі