Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2021, 09:21

Тэхніка "АМКАДОР" прадстаўлена спецыялістам ЖКГ Брэсцкай вобласці

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "АМКАДОР-Пінск" на тэрыторыі свайго завода правяло семінар для прадстаўнікоў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэсцкай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга".

Удзельнікі семінара азнаёміліся з вытворчымі плошчамі завода і абсталяваннем, якое выкарыстоўваецца. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена экспазіцыя навінак "Амкадор": асфальтавы каток, аўтагрэйдар AMKODOR G160, універсальны пагрузчык AMKODOR 320, пагрузчык з тэлескапічнай стралой AMKODOR T400-70 і іншая тэхніка прадпрыемства.

На сустрэчы ўдзельнікі семінара абмеркавалі перспектывы развіцця вытворчасці і пашырэнне мадэльнага рада, а таксама варыянты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" створана ў 1927 годзе. Тут вырабляюць 125 мадэлей і мадыфікацый тэхнікі без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 6 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі