Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2022, 11:40

Тавараабарот прампрадпрыемстваў Беларусі з арганізацыямі ЕАЭС у студзені-кастрычніку вырас амаль на 40 працэнтаў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот беларускіх прамысловых прадпрыемстваў з арганізацыямі краін ЕАЭС у студзені-кастрычніку 2022 года павялічыўся амаль на 40 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў больш за $5,6 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Аксана Каруна.

Сальда склалася дадатнае і дасягнула амаль $2,5 млрд, павялічыўшыся на 80 працэнтаў да аналагічнага мінулагодняга перыяду.

Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці маюць доўгатэрміновыя гандлёва-эканамічныя сувязі з партнёрамі з краін ЕАЭС. У бягучым годзе адзначаецца дадатная дынаміка ўзаемадзеяння.

Аснову паставак у адрас контрагентаў краін ЕАЭС складаюць трактары, камбайны, сельскагаспадарчая, аўтамабільная, дарожна-будаўнічая і спецыяльная тэхніка, кар'ерныя самазвалы, халадзільнікі, тэлевізары, рухавікі, электратэхнічнае і ліфтавае абсталяванне.

У сваю чаргу прадпрыемствы галіны імпартуюць для выкарыстання ва ўласнай вытворчасці прадукцыю металургіі і нафтахімічнай прамысловасці, дэталі, вузлы і рухавікі для камплектацыі тэхнікі, кабельную прадукцыю і інш.

Бакі праводзяць работу і ў частцы развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва ў сферы мікраэлектронікі, электратранспарту, станкабудавання, металургіі і па іншых напрамках, што ўяўляюць узаемны інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі