Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Тавараабарот БУТБ у студзені-кастрычніку вырас на 12 працэнтаў

Эканоміка 20.11.2019 | 16:10
Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы ў студзені - кастрычніку беларускія і замежныя суб'екты гаспадарання правялі 334 тыс. здзелак на суму Br3,7 млрд. Гэта на 12 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Больш за трэць біржавога тавараабароту, або Br1,5 млрд, забяспечыла секцыя лесапрадукцыі, палепшыўшы мінулагодні паказчык на 25 працэтаў, - адзначыў прадстаўнік біржы. - Пры гэтым дадатная дынаміка зафіксавана па ўсіх ключавых таварных групах. У прыватнасці, на ўнутраным рынку на 33 працэты, да Br594 млн, выраслі пастаўкі кругляка і на 69 працэтаў, да Br124 млн, павялічылася рэалізацыя паслуг па лесанарыхтоўцы і правядзенні лесагаспадарчых мерапрыемстваў. На знешнім рынку традыцыйна карысталіся попытам піламатэрыялы і шчэпкі. У абодвух выпадках продажы выраслі на 7 працэтаў, да Br484 млн і Br135 млн адпаведна".

Секцыя сельгаспрадукцыі па выніках дзесяці месяцаў прырасла на 14 працэтаў, да Br757 млн. На ўнутраным рынку актыўна прадаваліся злакавыя і кармавыя дабаўкі, а таксама сродкі абароны раслін. Агульная сума здзелак па гэтых таварных групах дасягнула Br169 млн, або плюс 40 працэтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Удвая, да Br64 млн, вырасла рэалізацыя сычужных сыроў, а пастаўкі алею і алейнага семя праз біржу прыбавілі 96 працэтаў, дасягнуўшы Br36 млн. У экспарце найбольшую суму здзелак забяспечыла сметанковае масла - Br80 млн, што амаль у тры разы вышэй за мінулагодні паказчык. Аналагічны тэмп росту прадэманстравала сухое малако пры суме здзелак Br21 млн. На 52 працэты, да Br24 млн, павялічыліся закупкі беларускага рапсавага алею замежнымі кампаніямі, пераважна з краін Еўрапейскага саюза.

Абарот секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў прыбавіў 11 працэтаў, спыніўшыся на адзнацы Br352 млн. У тройку самых прадаваемых пазіцый увайшлі будаўнічыя матэрыялы, абсталяванне і механізмы. Таксама на біржавых таргах рэалізавана 188 тыс. т цэменту і 170 тыс. т шчэбеню на агульную суму Br23,8 млн.

"Секцыя металапрадукцыі з-за зніжэння цэн на чорны металапракат на рынку Расійскай Федэрацыі не змагла перасягнуць вынік мінулага года, завяршыўшы справаздачны перыяд з сумай здзелак Br1,1 млрд, што на 6 працэтаў менш, чым за дзесяць месяцаў 2018 года, - адзначыў прэс-сакратар. - Рост быў характэрны толькі для рэалізуемага на экспарт лому і вырабаў з чорных і каляровых металаў - плюс 6 працэтаў, да Br38 млн".

Па стане на 1 лістапада на БУТБ акрэдытаваны 22240 кампаній, у тым ліку 4456 нерэзідэнтаў з 62 краін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.