Фота з архіва
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Свярдлоўскай вобласці з 2020 года вырас больш як у два разы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч у час пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Свярдлоўскай вобласці і Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Шчыра рады вітаць вас у Беларусі. Мы ўдзячны за тую ўвагу, з якой нас сустракаюць у Екацярынбургу, і сёння маем магчымасць прымаць у сябе дарагіх сяброў. Прыемна, што інтэнсіўнасць нашых кантактаў на ўсіх узроўнях за апошнія гады значна ўзрасла. Традыцыйнымі сталі візіты прадстаўнічых беларускіх дэлегацый на чале з прэм'ер-міністрам на прамысловую выставу "ІНАПРАМ". У гэтым годзе мы таксама плануем удзел беларускай дэлегацыі ў гэтым мерапрыемстве ў Екацярынбургу ў ліпені. Больш таго, мы рыхтуемся правесці гэту выстаўку ў Беларусі восенню бягучага года. Безумоўна, чакаем удзелу прадстаўнічай дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці на гэтым мерапрыемстве", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Сярод расійскіх рэгіёнаў Свярдлоўская вобласць з'яўляецца адным з прыярытэтных гандлёвых партнёраў Беларусі. "Узаемны тавараабарот расце ўжо чатыры гады запар. З 2020 года яго аб'ём павялічыўся больш як у два разы. У мінулым годзе мы дадалі 10,5 працэнта і маем усе магчымасці ў бліжэйшай перспектыве перасягнуць планку $1 млрд", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, такі паступальны рост стаў магчымы дзякуючы зладжанай рабоце на ўсіх узроўнях, у тым ліку па выкананні дамоўленасцей, дасягнутых на мінулым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва. "Мы паспяхова ўзаемадзейнічаем па многіх напрамках, але час не стаіць на месцы і сёння нам неабходна вызначыць пункты росту, па якіх нам можна і трэба яшчэ дадаць. Сярод напрамкаў, якія маюць яшчэ не ў поўнай меры раскрыты патэнцыял для супрацоўніцтва, я хацеў бы вылучыць прамысловую кааперацыю. Паспяхова рэалізуюцца сумесныя праекты на зборцы гідраўлічных помпаў, самалёта "Асвей". Адпрацоўваюцца варыянты арганізацыі сумеснага выпуску ліфтаў. Прадаўжаюцца кааперацыйныя пастаўкі беларускіх і свярдлоўскіх рухавікоў, сістэм пажаратушэння, гідраўлікі і іншых камплектуючых на машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі і Свярдлоўскай вобласці. Сёння ў Мінску адкрываецца інжынірынгавы цэнтр расійскага холдынга "Швабэ" па праектаванні і выпуску вырабаў складанай формы з кампазітных матэрыялаў. Гэта важкія крокі па ўмацаванні фундаменту нашага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.-0-