Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2024, 19:39

Тавараабарот Беларусі і Разанскай вобласці за чатыры гады вырас на 80 працэнтаў

Фота канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
Фота канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Разанскай вобласцю за апошнія чатыры гады павялічыўся на 80 працэнтаў. Такую заяву ў час удзелу ў рабоце VII Дзелавога форуму "Дні міжнароднага бізнесу ў Разанскай вобласці", урачыстае адкрыццё якога адбылося сёння, зрабіў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-слубе канцэрна.

Мэта мерапрыемства - стварыць умовы для абмеркавання розных пытанняў, абмену вопытам і прапановамі прарыўных рашэнняў у розных галінах эканомікі, гандлю і інвестыцый.

"Нашы адносіны з Разанскай вобласцю знаходзяцца ў фазе актыўнага развіцця. Мы адчуваем увагу і падтрымку ўсяму комплексу гандлёва-эканамічнага, культурнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Гэта дае свой плён. Выконваецца вялікая колькасць узаемных паставак, рэалізуюцца кантракты", - адзначыў Алег Жыдкоў.

Актыўна ідзе гандаль прадукцыяй і паслугамі шырокай сферы вытворчасці: харчовай, лёгкай, нафтавай, цяжкай прамысловасці, у галіне адукацыйных паслуг і паслуг у сферы навукі.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі падкрэсліў, што вынікі работы ў 2024 годзе даюць падставу з аптымізмам глядзець у будучыню. Адбываюцца рэгулярныя сустрэчы паміж калегамі з абедзвюх краін на розных узроўнях. Так, у мінулым месяцы ў рамках святкавання дня горада беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэем Філановічам наведала Разань - горад-пабрацім.

Сёння ў складзе дэлегацыі Беларусі шырокі пул прадстаўнікоў як урадавай групы, так і бізнес-супольнасці. Удзельнікі сур'ёзна матываваны і гатовы рэалізоўваць сумесныя праекты.

"Патэнцыял далейшага інтэграцыйнага збліжэння і міжрэгіянальнага беларуска-расійскага ўзаемадзеяння вялікі. Практычна па кожным напрамку партнёрства Саюзная дзяржава мае невымерныя рэзервы - нам ёсць над чым працаваць і да чаго імкнуцца", - падкрэсліў старшыня "Белдзяржхарчпрама".

Урадам Беларусі на кіраўніка канцэрна харчовай прамысловасці ўскладзена адказнасць за арганізацыю і каардынацыю работы з беларускага боку па развіцці гандлёва-эканамічных адносін з Разанскай вобласцю, таму ад імя ўрада спікер запэўніў, што Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва і члены дэлегацыі прыкладуць максімум намаганняў для рэалізацыі дамоўленасцей. Асаблівую ўвагу плануецца сканцэнтраваць на найбольш перспектыўных напрамках узаемадзеяння: прамысловай кааперацыі, аграпрамысловым комплексе, будаўніцтве, энергетыцы.

Значныя рэзервы існуюць у развіцці супрацоўніцтва ў прамысловай сферы. Увесь аб'ём тэхнікі ўсіх напрамкаў (сельгастэхніка, пасажырская тэхніка, электратранспарт) беларускія прадстаўнікі гатовы пастаўляць у расійскі рэгіён. Таксама беларусы прадэманстравалі гатоўнасць прымаць удзел у рэалізацыі праграм мадэрнізацыі камунальнай сферы Разанскай вобласці: па абыходжанні з адходамі, водападрыхтоўцы, водаадвядзенні. Важны напрамак супрацоўніцтва - сельская гаспадарка. Ёсць перспектывы ў галіне насенняводства, паставак мяса птушкі, ялавічыны, рыбы. Беларускія спецыялісты таксама выказалі жаданне ўдзельнічаць і ў праграмах мадэрнізацыі цеплавой і энергетычнай інфраструктуры рэгіёна.

"Упэўнены, што выпрацаваныя ў ходзе форуму рэкамендацыі і дамоўленасці паслужаць росту расійскай і беларускай эканомікі, будуць садзейнічаць далейшаму развіццю раўнапраўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў самых розных галінах і запуску ўзаемавыгадных перспектыўных праектаў", - рэзюмаваў Алег Жыдкоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі