4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Расіі ў студзені - кастрычніку вырас на 1,8 працэнта. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у час пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З задавальненнем адзначаю захаванне высокіх тэмпаў і аб'ёмаў узаемнага тавараабароту ва ўмовах санкцыйнага націску на нашы краіны, які прадаўжаецца. За 10 месяцаў бягучага года, паводле даных беларускай статыстыкі, аб'ём гандлю таварамі склаў $44 млрд з тэмпам росту 101,8 працэнта. Па паслугах лічбы яшчэ вышэйшыя. Прырост гандлю паслугамі - 17 працэнтаў, ён склаў $6,5 млрд", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, арыенцірам у сумеснай рабоце з'яўляюцца асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады. "На пачатак снежня выканана больш за трэць мерапрыемстваў, а менавіта 115 з 310, або амаль 40 працэнтаў. Міністэрствамі эканомікі дзвюх краін пачата работа над асноўнымі напрамкамі на чарговы трохгадовы перыяд", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Па аналогіі з папярэднім дакументам, акцэнт у 2027-2029 гадах будзе зроблены на развіцці ключавых сфер для Саюзнай дзяржавы. Гэта прамысловая палітыка, тэхналагічны суверэнітэт, гарантаванне харчовай бяспекі, транспарт, энергетыка і турызм. Для рэалізацыі гэтых асноўных напрамкаў таксама будуць распрацаваны і зацверджаны планы мерапрыемстваў з дэталёвымі механізмамі практычнай рэалізацыі.-0-

Фота Яна Гарбанюка