Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2021, 12:56

Тавараабарот Беларусі і Кітая ўзрос да $4,6 млрд

24 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Кітая па выніках 2020 года павялічыўся да $4,6 млрд, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

"Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па выніках 2020 года Кітай стаў другім гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.

Тавараабарот Беларусі і Кітая склаў $4,6 млрд, перасягнуўшы паказчык 2019 года на $0,8 млн. Экспарт беларускай прадукцыі павялічыўся на 9,4 працэнта ($776,9 млн), імпарт скараціўся на 1,7 працэнта ($3,84 млрд). Гандлёвае сальда склалася на карысць Кітая, пры гэтым разрыў скараціўся на 4,1 працэнта.

У пасольстве лічаць, што драйверам беларускага экспарту ў КНР стала прадукцыя сельскай гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, пастаўкі якой павялічыліся ў два разы. У Кітаі цяпер акрэдытаваны 105 беларускіх вытворцаў сельгаспрадукцыі.

Нягледзячы на запаволенне дзелавой актыўнасці ў свеце ў перыяд пандэміі каранавіруснай інфекцыі, Беларусь і Кітай стабілізавалі дынаміку двухбаковага знешнегандлёвага абароту, забяспечыўшы апераджальны рост продажаў беларускай прадукцыі на высокаканкурэнтным кітайскім рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі