Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2022, 13:14

Татарыцкі: усе паказчыкі арганізацый Дзяржстандарту на бягучы год будуць выкананы ў поўным аб'ёме

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе паказчыкі арганізацый Дзяржстандарту на бягучы год будуць выкананы ў поўным аб'ёме. Аб гэтым сказаў старшыня Дзяржстандарту Валянцін Татарыцкі падчас калегіі Камітэта па выніках работы за 9 месяцаў 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

У рабоце калегіі ў вочным і анлайн-фарматах прынялі ўдзел спецыялісты цэнтральнага апарату і кіраўнікі падведамных інстытутаў і арганізацый. Разгледжаны вынікі работы за мінулы перыяд бягучага года, а таксама наступныя задачы.

Аб фінансава-эканамічных паказчыках арганізацый сістэмы Дзяржстандарту сказана, што ўсе паказчыкі, названыя ў бізнес-планах на бягучы год, будуць выкананы. Існуючыя асобныя пытанні дадаткова прапрацоўваюцца. Мэтамі паступальнага развіцця арганізацый сістэмы Дзяржстандарту з'яўляюцца забеспячэнне выканання ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы кіраўнікоў арганізацыі, а таксама якасная распрацоўка бізнес-планаў развіцця прадпрыемстваў на 2023 год.

Валянцін Татарыцкі паведаміў, што неабходна дакладна разумець, у якіх напрамках будзем развівацца і што для гэтага трэба зрабіць. "Сёння праблемных пытанняў, якія перашкаджалі б выкананню паказчыкаў, няма", - сказаў ён.

На калегіі разгледзелі вынікі выканання ў сістэме Дзяржстандарту даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі