Уладзіслаў Татарыновіч
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі бюджэт на 2025 год сфарміраваны на рэалістычнай аснове, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання сёння адобраны праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год".
"Бюджэт краіны ўлічвае асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2025 год, збалансаваны з паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, улічвае ўсе мэтавыя задачы, у тым ліку і задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы ўраду і Нацыянальнаму банку па абмежаванні ўзроўню інфляцыі ў памеры не больш як 5 працэнтаў. Таму па сваіх параметрах даходы ў нас прырастаюць прыблізна на 8 працэнтаў, расходы прырастаюць крыху больш - каля 12 працэнтаў. Бюджэт сфарміраваны з перавышэннем расходаў над даходамі - гэта значыць з бюджэтным дэфіцытам у памеры Br4,5 млрд. Але ў адносным выражэнні гэта няшмат: дзесьці 1,6 працэнта да ВУП. Але самае галоўнае, што ўрадам прапанаваны канкрэтныя крыніцы пакрыцця бюджэтнага дэфіцыту. Таму можна сказаць, што бюджэт фарміруецца на рэалістычнай аснове", - расказаў Уладзіслаў Татарыновіч.
Традыцыйна бюджэт захоўвае сацыяльную накіраванасць. "42 працэнты (а ў абсалютнай суме гэта каля Br36 млрд) складаюць расходы сацыяльнага характару: на ахову здароўя, адукацыю, культуру, сацыяльную абарону. У рамках праекта бюджэту больш як на 10 працэнтаў павялічаны расходы на заработную плату, выплату пэўных надбавак у бюджэтнай сферы. У такой жа прапорцыі павялічваюцца расходы на выплату сямейнага капіталу. Большыя расходы будуць накіраваны на падтрымку грамадзян пры жыллёвым будаўніцтве, у тым ліку будзе прадоўжана практыка апераджальнага будаўніцтва арэнднага і сацыяльнага жылля для найбольш запатрабаваных катэгорый", - адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.
"Вялікі блок у рамках праекта бюджэту ўдзяляецца падтрымцы нацыянальнай эканомікі, нашых прадпрыемстваў і арганізацый, якія вымушаны працаваць у пэўных умовах. Асноўныя напрамкі таксама традыцыйныя: кампенсацыя працэнтаў па льготных крэдытах для стымулявання, так званага экспартнага крэдытавання, і льгатаванне працэнтных ставак па лізінгу з мэтай забеспячэння нашых суб'ектаў гаспадарання сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, - дапоўніў Уладзіслаў Татарыновіч. - Традыцыйна бюджэт збалансаваны з іншымі паказчыкамі, праграмнымі дакументамі, таму мы яго разглядаем як рэалістычны".-0-