Уладзіслаў Татарыновіч. Фота з архіва
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і КНР зацікаўлены паглыбляць і пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, заявіў журналістам член беларускай парламенцкай дэлегацыі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 27 па 30 мая адбыўся афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Кітайскую Народную Рэспубліку. Праграма візіту была шырокай і насычанай. Адбыліся сустрэчы з намеснікам Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэнем, Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь, прайшло першае пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Акрамя таго, беларускія парламентарыі наведалі аб'екты сацыяльнай інфраструктуры Пекіна.
"Вельмі насычаны парадак дня быў, і самае галоўнае, што дэлегацыю прымалі на высокім узроўні кіраўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі і Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Зразумела, што асноўная задача - гэта наладжванне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння паміж парламентарыямі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Але, улічваючы характар у цэлым узаемаадносін паміж нашымі краінамі, а гэтыя адносіны былі замацаваны дэкларацыяй аб усебаковым і ўсепагодным стратэгічным партнёрстве, парадак дня не абмяжоўваўся толькі пытаннямі, звязанымі з дзейнасцю парламентарыяў, заканадаўчай дзейнасцю. Вельмі вялікая ўвага была ўдзелена пытанням двухбаковага супрацоўніцтва, міжнароднага характару і, вядома, пашырэнню эканамічнага ўзаемадзеяння", - расказаў Уладзіслаў Татарыновіч.
Беларусь і КНР канстатуюць добрую дынаміку эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў парламентарый. "І беларускі, і кітайскі бакі адзначаюць, што па выніках мінулага года ўзаемны тавараабарот перасягнуў планку $8 млрд. Бакі адзначаюць дадатную дынаміку, але ставяць задачы развіваць двухбаковыя адносіны, шукаць новыя пункты росту, развіваць актыўна і наш сумесны праект - індустрыяльны парк "Вялікі камень", - падкрэсліў ён. - І члены беларускай дэлегацыі, і нашы калегі, якія прымалі ўдзел у абмеркаванні гэтых пытанняў з боку Кітайскай Народнай Рэспублікі, пацвярджаюць узаемную зацікаўленасць паглыбляць і пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва".-0-