Фота Мінлясгаса
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Татарстан зацікаўлены ў беларускім вопыце вядзення лясной гаспадаркі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Дэлегацыя лесаводаў з Татарстана азнаёмілася з дасягненнямі лясной галіны Беларусі. Яны наведалі адразу два знакавыя аб'екты галіны - Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр і Цэнтр падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса. Што датычыцца лясной біяфабрыкі, то тут госці асаблівую ўвагу ўдзялілі вырошчванню дуба чарэшчатага і ўзялі тэхналогію на заметку.
Міністр лясной гаспадаркі Татарстана Равіль Кузюраў адзначыў, што ўражаны тым, як у Беларусі дакладна арганізавана і вядзецца лясная гаспадарка, а таксама тым, што ў краіне захаваны лепшыя савецкія традыцыі. "Гаспадарскі падыход бачны ва ўсім", - падкрэсліў міністр. Некаторыя моманты лесаводы Татарстана маюць намер пераняць у беларусаў і ўвасобіць у жыццё на сваёй зямлі.
Пасля знаёмства з некаторымі аб'ектамі галіны лесаводы падзяліліся сваімі ўражаннямі з кіраўніцтвам Мінлясгаса Беларусі. "Вопыт Беларусі ў частцы вядзення лясной гаспадаркі Татарстану вельмі цікавы. Даныя, прыведзеныя беларускімі калегамі, будуць пакладзены ў аснову ўдасканалення лясной гаспадаркі ў рэспубліцы", - адзначылі ў прэс-службе беларускага ляснога ведамства.
Чараду афіцыйных мерапрыемстваў завяршыла ўскладанне кветак да стэлы "Мінск - горад-герой". Таксама госці з Татарстана наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.-0-