ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2022, 12:01

Тарыфы на цеплазабеспячэнне, газ і электрычнасць скарэкціруюць у Беларусі з 1 чэрвеня

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 чэрвеня скарэкціруюць тарыфы на цеплазабеспячэнне, газ і электрычнасць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на партал камунальнай граматнасці насельніцтва.

Субсідзіраваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне вырастуць з Br21,9245 да Br23,859 за 1 Гкал.

Акрамя таго, для спрашчэння адміністравання разлікаў з насельніцтвам з 1 чэрвеня будзе ўстаноўлена адзіная цана на прыродны газ (без яе дыферэнцыяцыі ў ацяпляльны і летні перыяды), што выкарыстоўваецца ў памяшканнях з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Так, для спажыўцоў, у чыіх дамах выкарыстоўваюцца газавыя катлы для ацяплення, устаноўлены адзін тарыф на ўвесь год - Br0,1977 за кубаметр. Для тых, хто спажывае больш газу (ад 3000 да 5500 куб.м у год), тарыф складзе Br0,2570, для самых неэканомных (звыш 5500 куб.м) тарыф яшчэ вышэйшы - Br0,5688. Калі газавыя ацяпляльныя прыборы адсутнічаюць, будзе прымяняцца тарыф Br0,5417.

Электрычнасць па-ранейшаму будзе лічыцца па розных тарыфах, і яны крыху павысяцца. У прыватнасці, з пачатку лета мяняецца тарыф на электраэнергію, якая выкарыстоўваецца, акрамя іншага, яшчэ і на ацяпленне жылля. Так, электрычная энергія пры ўмове яе выкарыстання для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах з электрычнымі плітамі, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры адсутнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку будзе лічыцца наступным чынам. Аднаставачны тарыф - Br0,1003. Дыферэнцыраваны тарыф - па двух часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) - Br0,0702, у астатні час сутак - Brr0,1304 за 1 кВт.гадз.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку - Br0,0433 за 1 кВт.гадз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі