Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лютага 2023, 09:24

Тарыфы на транзіт нафты па Беларусі выраслі на 9 працэнтаў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Пастановай МАРГ ад 23 студзеня 2023 года нумар 8 "Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах" з 1 лютага 2023 года тарыфы на паслугі, якія аказваюцца ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па транзітнай транспарціроўцы нафты праз Беларусь, праіндэксаваны на 9 працэнтаў.

"Акрамя таго, гэтай пастановай прадугледжана павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты па ўнутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках, што ўлічвае прагназуемы ў Беларусі на 2023 год індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі, а таксама ўдзельныя тырыфы (за 100 ткм) па транспарціроўцы нафты па транзітных напрамках", - адзначылі ў ведамстве.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі