
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на праезд па платных аўтадарогах Беларусі выраслі з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 16 мая 2023 года нумар 24, паведамляе БЕЛТА.
Што датычыцца транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 т, то памер платы за праезд складае: для аўтатранспарту з дзвюма восямі - 0,101 еўра за 1 км, з трыма восямі - 0,126 еўра, чатырма і больш восямі - 0,152 еўра.
Абноўлены і тарыфы платы за праезд транспартных сродкаў за перыяд карыстання платнымі аўтамабільнымі дарогамі: 15 каляндарных дзён будуць каштаваць 18 еўра, 30 дзён - 28 еўра, адзін каляндарны год - 96 еўра. Пры гэтым пад каляндарным годам маецца на ўвазе перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.-0-