Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Тарыфы на паслугі ЖКГ у 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы - Кухараў

Эканоміка 10.09.2019 | 10:22
Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, інфармуе БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, цяпер штогадовы рост тарыфаў на паслугі ЖКГ у рэспубліцы не перасягае $5. Гэтаму садзейнічае зніжэнне затрат у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што ў сваю чаргу дае магчымасць практычна па ўсіх відах паслуг выйсці на іх сабекошт. Акрамя ацяплення і гарачага водазабеспячэння, беларусы ўсе астатнія віды паслуг аплачваюць ужо на 100 працэнтаў. Далей іх павышэнне магчыма толькі індэксацыяй, адзначыў Уладзімір Кухараў.

Ён нагадаў, што ў бягучым годзе былі зменены падыходы да тарыфаў: "Калі раней з 1 студзеня падымалі на $5 тарыфы, то з гэтага года падзялілі павышэнне на два этапы. З 1 студзеня паднялі на $3,9, а з 1 чэрвеня на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне - на $1,1. Бачым, што такую тэндэнцыю трэба прадаўжаць. На наступны год плануем таксама ў два этапы павышаць, і прыкладна ў аналагічнай прапорцыі".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).