Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 жніўня 2019, 11:25

Тарыфная стаўка першага разраду павышана да Br41

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфная стаўка першага разраду павышана да Br41. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года нумар 583, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня.

Цяпер тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, складае Br36,4. Апошні раз яна павялічвалася 1 мая, такім чынам, гэта другое павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду ў гэтым годзе.

Як паведамлялася раней, паводле разлікаў урада, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 12,6 працэнта і захаванне пры гэтым сярэдняй заработнай платы па краіне на ўзроўні Br1055 дасць магчымасць выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы, каб зарплата бюджэтнікаў захоўвалася на ўзроўні 80 працэнтаў да сярэдняй зарплаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі