Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2025, 16:55

Такаеў: гандаль Беларусі і Казахстана развіваецца паспяхова, мы настроены на далейшыя рэзультаты 

Фота прэс-службы прэзідэнта Казахстана
Фота прэс-службы прэзідэнта Казахстана
4 лістапада, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час свайго афіцыйнага візіту ў Астану сустрэўся з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і прамкааперацыі.

"Аляксандр Генрыхавіч, рады вітаць вас у Астане. Гэта ваш першы афіцыйны візіт да нас у якасці кіраўніка ўрада. Мы лічым гэты візіт вельмі важным з улікам узроўню развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі. Гандаль паміж нашымі краінамі паспяхова развіваецца. Казахстан з'яўляецца другім гандлёвым партнёрам Беларусі (сярод краін СНД. - Заўвага БЕЛТА). Мы з вялікай сімпатыяй і павагай ставімся да вашай краіны, да вашага народа, яго самабытнай культуры. Вядома ж, у развіцці нашых адносін вялікая заслуга беларускага лідара Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы перадаць прывітанне і найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Беларусі. Мы настроены на самую пазітыўную работу з адпаведным рэзультатам. Зацікаўлены ў тым, каб паспяховае развіццё супрацоўніцтва мела свой працяг", - сказаў Касым-Жамарт Такаеў.

Аляксандр Турчын у сваю чаргу перадаў Прэзідэнту Казахстана самыя цёплыя пажаданні ад Аляксандра Лукашэнкі. "Мы ў Беларусі як вашы сябры ўважліва глядзім за развіццём Казахстана і радуемся вашым поспехам. Ужо на працягу доўгага часу ваша краіна дэманструе ўстойлівы эканамічны рост, і мы не можам не радавацца вашым дасягненням", - падкрэсліў ён.-0-

Фота прэс-службы прэзідэнта Казахстана
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі