Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2025, 18:27

Таджыкскія спецыялісты азнаёмяцца з вытворчымі магчымасцямі прадпрыемстваў абароннага сектара Беларусі

Фота Дзяржкамваенпрама
Фота Дзяржкамваенпрама
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Таджыкістан пашыраюць венна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Рабочы візіт старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса ў Таджыкістан стаў важным этапам ва ўмацаванні двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.

У завяршальны дзень візіту адбылася сустрэча старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса з першым намеснікам старшыні - камандуючым Пагранічнымі войскамі Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Таджыкістан Мурадалі Раджабзада. Бакі абмеркавалі перспектыўныя праекты ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, накіраваныя на павышэнне баявых магчымасцей Пагранічных войскаў, і механізмы іх рэалізацыі, а таксама разгледзелі пытанні ўзмацнення асобных участкаў граніцы Рэспублікі Таджыкістан у рамках выканання мерапрыемстваў АДКБ.

Дасягнута дамоўленасць аб візіце таджыкскіх спецыялістаў у Рэспубліку Беларусь для практычнага азнаямлення з вытворчымі магчымасцямі прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі.

Плённыя сустрэчы з ключавымі прадстаўнікамі ўрада і сілавых структур Таджыкістана далі магчымасць абмеркаваць бягучы стан узаемадзеяння, намеціць перспектыўныя напрамкі развіцця, уключаючы стварэнне сумесных вытворчасцей і рэалізацыю канкрэтных праектаў, накіраваных на павышэнне абараназдольнасці і ўмацаванне пагранічнай бяспекі дружалюбнай Рэспубліцы Беларусь дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі