Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2021, 16:57

ТАА "ІнКата" стала рэзідэнтам "Вялікага каменя"

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння статус рэзідэнта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" атрымала ТАА "ІнКата" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Раней у гэтым годзе кампанія была зарэгістравана ў якасці інвестара. Яна пабудуе ў "Вялікім камені" аб'екты, на базе якіх будзе аказваць падтрымку суб'ектам інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка.

У рамках праекта будуць аказвацца паслугі праектавання, протатыпавання, па распрацоўцы тэхнічнай дакументацыі, а таксама прадастаўляцца рабочыя месцы і абсталяванне.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі