Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2019, 10:36

Свярдлоўская вобласць зацікаўлена ў паглыбленні прамысловай кааперацыі з Беларуссю

19 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Бакі выказалі зацікаўленасць у паглыбленні прамысловай кааперацыі, у першую чаргу ў частцы супрацоўніцтва ААТ "БелАЗ" з "Групай Сінара" па стварэнні самазвалаў з рухавіком уральскага прадпрыемства, арганізацыі паставак у Свярдлоўскую вобласць сельскагаспадарчай, пасажырскай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі, прыцягненні беларускіх спецыялістаў да праектавання і будаўніцтва аб'ектаў у Свярдлоўскай вобласці, а таксама павелічэнні паставак прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі", - адзначылі ў прэс-службе.

На сустрэчы быў падпісаны план мерапрыемстваў на 2019-2021 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Свярдлоўскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Яўген Куйвашаў пацвердзіў гатоўнасць наведаць з візітам Мінск для правядзення пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Свярдлоўскай вобласці.

У 2018 годзе тавараабарот Беларусі са Свярдлоўскай вобласцю склаў $431,3 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з 2017 годам на 17,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі