Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2019, 15:09

Светлагорскі ЦКК завершыць рэалізацыю інвестпраекта самастойна - "Беллеспаперапрам"

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Светлагорскі ЦКК" завершыць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве завода сульфатнай беленай цэлюлозы самастойна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Беллеспаперапрам" Ружэна Навіцкая.

Агульным сходам акцыянераў ААТ "Светлагорскі ЦКК" узгоднены працэдура і парадак завяршэння кантракта будаўнічага падраду ад 11 кастрычніка 2010 года, заключанага паміж прадпрыемствам і ААТ "Кітайская карпарацыя Інжынірынгу САМС" (САМСЕ). Прадметам кантракта было будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тыс. т у год пад ключ.

На нядаўна праведзенай сустрэчы ў Мінску бакі абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб прымяненні медыяцыі. У рамках пагаднення Светлагорскі ЦКК і кампанія САМСЕ змогуць урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія засталіся пасля спынення кантракта будаўнічага падраду. "Рэалізацыю праекта Светлагорскі ЦКК завершыць самастойна з прыцягненнем беларускіх падрадных арганізацый. Цяпер ажыццяўляюцца ўсе неабходныя працэдуры па ўводу завода ў эксплуатацыю", - сказала Ружэна Навіцкая.

У прыёмцы аб'екта будуць задзейнічаны адпаведныя наглядныя органы Беларусі. Сярод іх - упаўнаважаныя арганізацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі