ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2021, 15:30

Светлагорскі ЦКК плануе выйсці на праектную магутнасць вытворчасці беленай цэлюлозы ў 2023 годзе

29 ліпеня, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. Светлагорскі ЦКК плануе выйсці на праектную магутнасць вытворчасці беленай сульфатнай цэлюлозы ў 2023 годзе. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што па гэтым прадпрыемстве праглядаецца шматзадачны вектар. "Задача нумар 1 - вывесці вытворчасць беленай сульфатнай цэлюлозы на праектную магутнасць у аб'ёме 400 тыс.т у 2023 годзе. Гэта складаная тэхналагічная вытворчасць. Вядома перадгісторыя, чаму не атрымалася рэалізаваць праект ва ўстаноўленыя тэрміны. Цяпер работа наладжана, прадпрыемства выпускае каля 270 тыс.т", - адзначыў ён.

З 2012 па 2019 год на прадпрыемстве быў рэалізаваны інвестыцыйны праект "Будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы" магутнасцю 400 тыс. т у год пад ключ (з улікам арганізацыі вытворчасці віскознай цэлюлозы). Прадукцыя адпавядае нацыянальным і міжнародным стандартам якасці, экалагічнай бяспекі і прадстаўлена ў шырокім асартыменце.

Цяпер ААТ "Светлагорскі ЦКК" нарошчвае аб'ёмы вытворчасці, набліжаючыся да выхаду завода на праектную магутнасць. Уся цэлюлоза, што вырабляецца, запатрабавана і ў поўным аб'ёме рэалізуецца. У асноўным - на экспарт. Сярод важнейшых перспектыўных задач для беларускага рынку цэлюлозы на 2021 год - нарошчванне вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы ААТ "Светлагорскі ЦКК".

Геаграфія экспартных паставак пастаянна пашыраецца. Сульфатная беленая цэлюлоза рэалізуецца ў 16 краін свету, у тым ліку Польшчу, Італію, Францыю, Румынію, Германію. У 2020 годзе былі пробныя пастаўкі ў Бразілію, Турцыю, Карэю, Сербію, у 2021 годзе - у Інданезію, ААЭ. Вядучым экспарцёрам застаецца Кітай, туды адгружаюць каля 60 працэнтаў ад усіх экспартных паставак. Цэлюлоза - сыравінны тавар, на які ва ўсім свеце існуе ўстойлівы попыт.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" - адно з буйнейшых прадпрыемстваў лесапрамысловага комплексу, уваходзіць у склад канцэрна "Беллеспаперапрам". Доля дзяржавы ў статутным фондзе складае 97,53 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі