Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лістапада 2019, 17:15

Светлагорскі ЦКК падпісаў мемарандумы на пастаўку ў Кітай 24 тыс. т сульфатнай беленай цэлюлозы

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Светлагорскі ЦКК" падпісала два мемарандумы на пастаўку 24 тыс. т сульфатнай беленай цэлюлозы на адрас дзвюх кітайскіх кампаній. Дакументы падпісаны на II Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".

На працягу 2020 года прадпрыемства паставіць дзвюм кітайскім кампаніям па 12 тыс. т цэлюлозы на агульную суму $10,8 млн. Дапаможа ў гэтым сусветны трэйдар - кампанія Ekman & Co AB, з якой у Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната падпісаны доўгатэрміновы кантракт аб пастаўках цэлюлозы на сусветныя рынкі.

"Светлагорскі ЦКК ужо другі раз прымае ўдзел у гэтай маштабнай выстаўцы. Яна з'яўляецца для прадпрыемства выдатнай пляцоўкай для прэзентацыі і прасоўвання сваёй прадукцыі на перспектыўным рынку Кітая. Менавіта ў гэту краіну камбінат пастаўляе ўжо найбольшыя аб'ёмы цэлюлозы", - адзначылі ў прэс-службе.

Так, за 9 месяцаў 2019 года Светлагорскі ЦКК у цэлым экспартаваў цэлюлозы амаль на $33 млн, з гэтай сумы экспарт у Кітай склаў $31 млн. Астатні аб'ём размеркаваўся паміж Расіяй, Украінай, Італіяй, Літвой, Сербіяй, Славеніяй і Францыяй.

Тэмп росту экспарту за студзень-верасень 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 389,2 працэнта, гэта значыць экспартавана амаль у 4 разы больш, дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі