Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лістапада 2018, 09:00

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца ў Беларусі

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) адкрываецца сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Ключавой яго падзеяй стане першая ў краіне выстаўка-форум інавацыйных кампаній і стартапаў Gew Belarus, якая разгорнецца 13 і 14 лістапада ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". Форум збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў бізнесу і ўлады для абмену вопытам, вызначэння стратэгій развіцця, атрымання каштоўных ведаў і ўстанаўлення карысных сувязей.

13 лістапада пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі праводзіцца стартап-спаборніцтва Belbiz Battle. Конкурс будзе карысны для кампаній рэальнага сектара, арганізацый падтрымкі і пабудовы інфраструктуры, а таксама новага пакалення прадпрымальнікаў. Belbiz Battle - лепшая магчымасць заявіць аб сваёй ідэі на рэспубліканскім узроўні, прыцягнуць новых карыстальнікаў і атрымаць доступ да еўрапейскіх бізнес-акселератараў. У бягучым годзе будуць адабраны пяць каманд-пераможцаў - яны адправяцца ў Лондан, дзе будуць прадстаўлены міжнародным інвестарам.

Праграмай форуму таксама запланавана мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў - канферэнцыя па бізнесе AdVenture. Яна пройдзе 14 лістапада.

У гэтым годзе прадпрымальнікі змогуць прэзентаваць на выстаўцы свае сэрвісы альбо прадукты з імянным стэндам. Гэта магчымасць доступна ўсім кампаніям, якія цэняць тэхналогіі і інавацыі, але прыярытэт аддаецца стартапам.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва - штогадовае глабальнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае 170 краін у пошуку новых ідэй для прадпрымальнікаў. У 2018 годзе з 12 па 18 лістапада GEW збярэ звыш 15 тыс. партнёрскіх арганізацый па ўсім свеце пры падтрымцы Kauffman Foundation. У Беларусі Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца з 2011 года. Афіцыйны прадстаўнік - ТАА "Цэнтр дзелавых камунікацый "Белбіз". Партнёрамі GEW Belarus сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, Банк развіцця Беларусі, Міністэрства эканомікі, Міжнародная фінансавая карпарацыя і пасольства Вялікабрытаніі. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Савета Міністраў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі