Фота Сусветнага банка
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь захавала свае пазіцыі сярод краін з даходамі вышэйшымі за сярэднія. Такая інфармацыя вынікае з апублікаванай Сусветным банкам класіфікацыі краін па ўзроўні даходаў на 2024-2025 гады, паведамляе БЕЛТА.
Згодна са спісам, Беларусь уваходзіць у пералік краін з даходамі вышэйшымі за сярэднія (ад $4516 да $14 005). Краіна захоўвае свае пазіцыі ў гэтым рэйтынгу з 2007 года. Так, валавы нацыянальны даход на душу насельніцтва ў Беларусі ў 2023 годзе склаў $7780, у 2022 годзе - $7230.
На гэты раз у рэйтынг краін з высокімі даходамі (ад $14 006 і больш) трапіла Расія. ВНД на душу насельніцтва тут склаў $14 250 - гэта на 11,2 працэнта больш, чым у 2023 годзе. Акрамя таго, цяпер сярод краін з высокімі даходамі таксама Балгарыя і астраўная дзяржава Палау.-0-