ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2023, 19:11

Сустрэча ў беларускім МЗС: Беларусь і Зімбабвэ пашыраюць супрацоўніцтва ў АПК

Анкшыус Масука і Сяргей Алейнік. Фота МЗС
Анкшыус Масука і Сяргей Алейнік. Фота МЗС

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 9 чэрвеня правёў сустрэчу з міністрам зямель, сельскай гаспадаркі, рыбалоўства, водных рэсурсаў і сельскага развіцця Рэспублікі Зімбабвэ Анкшыусам Масукам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МЗС.

Субяседнікі падкрэслілі дружалюбны і ўзаемапаважлівы характар двухбаковых адносін. Яны пацвердзілі прыхільнасць да поўнай рэалізацыі дамоўленасцей у галіне сельскай гаспадаркі і вытворчасці прадуктаў харчавання ў дасягненні харчовай бяспекі Зімбабвэ. Былі абмеркаваны пытанні паставак у гэту краіну сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання з Беларусі, магчымасці выкарыстання перадавога беларускага вопыту і тэхналогій пры стварэнні аграпрамысловых прадпрыемстваў у Зімбабвэ.

Анкшыус Масука перадаў спецыяльнае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Візіт міністра сельскай гаспадаркі Зімбабвэ з'яўляецца важным элементам рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Харарэ ў студзені 2023 года, а таксама наведвання нашай краіны першай лэдзі Зімбабвэ ў красавіку.

У рамках знаходжання ў Беларусі зімбабвійская дэлегацыя мае намер наведаць беларускія малака- і мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы, прыняць удзел у рабоце 33-й міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўкі "Белагра", а таксама ў першым пасяджэнні беларуска-зімбабвійскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі