Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2021, 10:14

Супрацоўніцтва Беларусі з Саудаўскай Аравіяй і ААЭ атрымала імпульс на форуме ў Дубаі

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Саудаўскай Аравіяй і ААЭ атрымала чарговы імпульс развіцця на аэракасмічным форуме ў Дубаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.

Адбыліся перагаворы старшыні ДВПК Дзмітрыя Пантуса з кіраўніком Генеральнага ведамства ваеннай прамысловасці Каралеўства Саудаўская Аравія Ахмадам аль-Ахалі і генеральным дырэктарам кампаніі International Golden Group (ААЭ) Фадэлем аль-Каабі.

Бакі дэталёва абмеркавалі напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, пацвердзілі прыхільнасць да раней дасягнутых дамоўленасцей і выпрацавалі алгарытм далейшага ўзаемадзеяння па шэрагу перспектыўных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі