Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці абмяркуе рабочая група 16 кастрычніка

Эканоміка 14.10.2019 | 10:46
Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. IV пасяджэнне рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці пройдзе 16 кастрычніка ў Іркуцку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Брэсцкага аблвыканкама.

З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, з расійскага - губернатар Іркуцкай вобласці Сяргей Леўчанка. У час сустрэчы бакі падпішуць план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Іркуцкай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве на 2020-2022 гады.

"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць перспектывы далейшага развіцця адносін. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі будуць праблемныя пытанні нарошчвання экспартных паставак тавараў. Акрамя эканомікі, упор будзе зроблены на патэнцыял у сацыяльнай сферы - турызм, адукацыю, культуру", - дапоўніў начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей і інвестыцыйнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама Сяргей Цялежінскі.

У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць кіраўнікі ААТ "Савушкін прадукт", "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат", групы кампаній "СТіМ", Брэсцкага аддзялення БелГПП. У дзелавых перагаворах таксама прымуць удзел прадстаўнікі рэспубліканскіх прадпрыемстваў - ААТ "МАЗ", "БелАЗ", "Белкамунмаш", "Амкадор", "Белшына", "Гомсельмаш".

За няпоўныя тры гады з моманту стварэння рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці назіраецца дадатная дынаміка гандлёва-эканамічных адносін. У прыватнасці, тавараабарот паміж Брэсцкай і Іркуцкай абласцямі вырас у мінулым годзе на 19,6 працэнта, а за студзень - жнівень бягучага года - на 29,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га і склаў $3,7 млн.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).