Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сумесную з "Амкадорам" вытворчасць плануюць стварыць у Нур-Султане

Эканоміка 18.11.2019 | 13:43
Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нур-Султане плануецца стварыць сумесную з ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" вытворчасць спецыяльнай камунальнай тэхнікі. Аб гэтым заявіў сёння акім казахстанскай сталіцы Алтай Кульгінаў на сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Анатолем Сіваком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Мінску адбылася ў развіццё дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан. "Мы па гарачых слядах прыехалі з дэлегацыяй выконваць гэтыя даручэнні. Ёсць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва. Мы яго бачым, у прыватнасці, у аўтапраме. Нам цікава адкрыць сумесную вытворчасць у горадзе Нур-Султан. У нас ёсць свабодная эканамічная зона, індустрыяльны парк. І на гэтай тэрыторыі мы хацелі б пабудаваць вытворчасць па выпуску спецыяльнай камунальнай тэхнікі. Гэта адкрывае вялікія магчымасці як для завода "Амкадор", так і для нас", - сказа Алтай Кульгінаў.

Ён дадаў, што такое супрацоўніцтва перспектыўна дзякуючы вялікаму рынку дзвюх краін, а таксама добрым кантактам Казахстана з Кітаем, што адкрывае для прадукцыі сумеснай вытворчасці і гэты рынак.

Старшыня савета дырэктараў АТ "Група кампаній "Алюр" Андрэй Лаўрэнцьеў дадаў, што разглядаліся розныя беларускія кампаніі, але менавіта "Амкадор" быў выбраны ў якасці найбольш прыдатнага партнёра. "Па ўсіх акіматах праведзены аналіз патрэбнасці ў тэхніцы. І мы бачым, што сумеснае прадпрыемства будзе дастаткова паспяховым. З нашага боку падрыхтавана ўжо ўсё фінансаванне, тэхнічнае заданне па гэтым праекце, выдзелены ўчастак у індустрыяльнай зоне. Спадзяёмся, што ў сярэдзіне наступнага года мы зможам правесці ўсе фінальныя перагаворы і пачаць рэалізацыю праекта", - адзначыў ён.

Акрамя наведвання "Амкадора" ў гасцей сёння запланавана сустрэча ў Парку высокіх тэхналогій. "Другі перспектыўны напрамак супрацоўніцтва - лічбавізацыя. У Беларусі вельмі прагрэсіўна развіваецца гэта сфера, і сумесныя праекты з ПВТ цікавы. Гэта патрабаванне часу", - растлумачыў Алтай Кульгінаў.

2020 год стане юбілейным у пабрацімскіх адносінах Мінска і Нур-Султана (20 гадоў). Акім запрасіў мэра Мінска ў казахстанскую сталіцу, каб там абмеркаваць ужо новыя праекты ў прамысловасці, кааперацыі малога і сярэдняга бізнесу, вялікія магчымасці ёсць і ў развіцці турызму, спартыўных кантактаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.