Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2019, 11:56

Сумесная калегія аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 15 мая

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне калегій аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 15 мая, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў у час V Экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калегія адбудзецца 15 мая ў Мінску. Будуць абмяркоўвацца пытанні гандлю: захаванне балансаў паставак асобных відаў сельгаспрадукцыі і ў цэлым гандлёвага абароту. Другое пытанне - ветэрынарна-фітасанітарны нагляд, далейшае ўдасканаленне сістэм электроннага дакументаабароту. Трэцяе пытанне - сумесныя саюзныя праграмы ў сферы сельскай гаспадаркі", - расказаў Аляксей Багданаў.

V Экспартны форум "Беларусь малочная" праходзіць у Мінску 17-19 красавіка. Арганізатарам выступае галіновы часопіс "Продукт.BY" пры садзейнічанні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі