Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 красавіка 2020, 17:12

Сумеснай прадукцыяй у ЕАЭС будзе лічыцца вырабленая з удзелам дзвюх і больш краін саюза

16 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння прыняла рэкамендацыю аб вызначэнні паняцця "сумесна вырабленая прадукцыя" для яе пашырэння на рынкі трэціх краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Пры ажыццяўленні мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне сумесна вырабленых тавараў прыярытэтных галін дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза на рынкі трэціх краін, пад сумесна вырабленай мы дамовіліся разумець прадукцыю, якая вырабляецца ў рамках саюзных кааперацыйных ланцужкоў пры ўдзеле ў гэтым працэсе вытворцаў дзвюх і больш дзяржаў-членаў", - адзначыў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.

У дакуменце вызначаны агульныя падыходы краін ЕАЭС да паняцця "сумесная прадукцыя" для экспарту і закладзены магчымасці для прымянення да сумесна вырабленай прадукцыі наднацыянальных мер падтрымкі за кошт сродкаў міжнародных банкаў. Паводле слоў Артака Камаляна, гэта пытанне з'яўляецца ключавым для фарміравання механізма па сумесным выхадзе краін ЕАЭС на знешнія рынкі, развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва.

Міністр ЕЭК падкрэсліў, што рэкамендацыя дапаможа стварыць лепшыя ўмовы для стымулявання экспартна арыентаванай кааперацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці вытворцаў ЕАЭС на знешніх рынках. Гэта адбудзецца за кошт зніжэння выдаткаў па асваенні імі новых рынкаў, што з'яўляецца асабліва важным у сённяшніх эканамічных рэаліях.

"Праз год пасля прыняцця рэкамендацыі колькасць прадпрыемстваў краін саюза, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці сумеснай прадукцыі, можа быць перагледжана ў бок павелічэння, - удакладнілі ў ЕЭК. - Адначасова прадугледжана магчымасць для дзяржаў-членаў пры ажыццяўленні мер фінансавай падтрымкі адносна сумесна вырабленай прадукцыі за кошт сродкаў міжнародных банкаў развіцця і іншых міжнародных інстытутаў развіцця распрацаваць іншыя крытэрыі для вызначэння сумесна вырабленай прадукцыі".

Пералік мерапрыемстваў па пашырэнні сумесна вырабленай прадукцыі на рынкі трэціх краін вызначаны Саветам ЕЭК у снежні 2017 года. Яны накіраваны на падтрымку вытворцаў сумеснай прадукцыі на ўсіх этапах ад яе стварэння, вытворчасці і пашырэння на рынкі трэціх краін, уключаючы лагістыку, сертыфікацыю такой прадукцыі, стварэнне сумеснай прамысловай інфраструктуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі