Фота з архіва
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Смаленску 1 лістапада пройдзе сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця РФ. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
"Правядзенне такіх сустрэч дазваляе абмеркаваць існуючыя пытанні, выпрацаваць сумесныя планы па вырашэнні пастаўленых перад эканамічнымі ведамствамі задач, наладзіць прамыя кантакты з калегамі. Асаблівую актуальнасць мерапрыемству надае яго правядзенне напярэдадні маючага адбыцца пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы", - адзначылі ў ведамстве.
У праект парадку дня ўключаны найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння эканамічных ведамстваў Беларусі і Расіі, у тым ліку ход падрыхтоўкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы, ацэнка эфектаў ад рэалізацыі 28 саюзных праграм. Будзе абмяркоўвацца таксама супрацоўніцтва ў галіне малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у інвестыцыйнай сферы. Бакі разгледзяць, як рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці ў Беларусі і Расіі. Таксама плануецца абмеркаваць пытанні развіцця турызму і рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністр эканомікі Юрый Чабатар. У склад дэлегацыі таксама ўвойдуць першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, намеснікі міністра эканомікі Алеся Абраменка і Уладзімір Навумовіч, дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Наталля Берчанка, шэраг членаў калегіі Мінэканомікі - кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, якія курыруюць узаемадзеянне з Расіяй па ўключаных у праект парадку дня пытаннях.-0-