Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 сакавіка 2023, 09:14

Сукупны эканамічны эфект ад беларуска-кітайскіх дамоўленасцей ацэньваецца больш як у $3,5 млрд

2 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Сукупны эканамічны эфект ад беларуска-кітайскіх дамоўленасцей, дасягнутых і фармалізаваных у ходзе цяперашняга дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНР, ацэньваецца больш як у $3,5 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў.

"Сукупны эканамічны эфект ацэньваецца дзесьці ў памеры $3,56 млрд у эквіваленце. Гэта не будзе ў моманце, але ўсе дамоўленасці і працэсы, якія ідуць, у тым ліку тыя, якія былі вызначаны ў Самаркандзе (у верасні 2022 года. - Заўвага БЕЛТА), фарміруюць такую агульную лічбу", - паведаміў віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася БЕЛТА, у Пекіне ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў было падпісана амаль два дзясяткі важнейшых пагадненняў і мемарандумаў па развіцці супрацоўніцтва ў самых розных сферах, уключаючы інвестыцыі, сельскую гаспадарку, пастаўкі прадуктаў харчавання, ахову здароўя, будаўніцтва, прамысловасць, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, спорт, турызм і медыя.

Акрамя таго, вялікі блок падпісаных дакументаў у рамках дзяржвізіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай датычыцца міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама фінансаў, банкаўскай сферы, інфармацыйнага забеспячэння гандлю і супрацоўніцтва па лініі арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін па выніках перагавораў у Пекіне прынялі сумесную заяву аб асноўных прынцыпах развіцця ўзорных адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая ў новую эпоху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі