Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2024, 13:59

Сукупны аб'ём дзейнасці Белкаапсаюза складае Br280 млн у месяц

Віктар Каралеў. Фота Дома прэсы
Віктар Каралеў. Фота Дома прэсы
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сукупны аб'ём дзейнасці Белкаапсаюза складае Br280 млн у месяц. Аб гэтым расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер дзейнасці Белкаапсаюза ўдзяляецца асаблівая ўвага. У першую чаргу гэта звязана з рэалізацыяй задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы па павышэнні якасці абслугоўвання сельскага насельніцтва і неабходнасцю павышэння эфектыўнасці работы сістэмы. У сувязі з гэтым праўленне Белкаапсаюза вызначыла пакрокавую стратэгію дзеяння паляпшэння сітуацыі для атрымання значнага рэзультату і дапрацавала праграму развіцця спажывецкай кааперацыі на 2024-2025 гады", - расказаў Віктар Каралёў.

Ён дадаў, што сёння Белкаапсаюз па-ранейшаму з'яўляецца ўстойлівай структурай, якая аб'ядноўвае 258 тыс. пайшчыкаў, рэалізуе комплекс паслуг у кожным рэгіёне. Забяспечваецца занятасць, сацыяльныя гарантыі і стабільны даход для больш як 30-34 тыс. работнікаў.

"Сукупны аб'ём дзейнасці сістэмы спажывецкай кааперацыі складае амаль Br280 млн у месяц, а за 2023 год гэта лічба склала Br3,3 млрд. Акрамя таго, Белкаапсаюз з'яўляецца адным з буйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. За 2023 год ад спажывецкай кааперацыі ў бюджэт краіны паступіла больш як Br180 млн падатковых плацяжоў і каля Br97,5 млн адлічэнняў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва", - заявіў намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі