Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2018, 14:12

Сухое надвор'е аказвае неспрыяльны ўплыў на развіццё збожжавых - Белгідрамет

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сухое надвор'е неспрыяльна ўплывае на развіццё збожжавых, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы гідралогіі і аграметэаралогіі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Надзея Мельчакова.

"Сітуацыя цяпер складаная. Значных ападкаў не было на працягу месяца. Паводле апошніх даных назіранняў, на большай частцы тэрыторыі запасы вільгаці ў глебе недастатковыя, у многіх раёнах нават нізкія. У шэрагу рэгіёнаў сітуацыя дасягнула ўзроўню небяспечнай аграметэаралагічнай з'явы. Што датычыцца збожжавых культур, на палях адзначаюцца пашкоджанні - пажоўкласць і засыханне лістоў, месцамі пачынаецца засыханне сцяблін. Найбольш пашкоджаныя засухай пасевы азімых збожжавых культур у Гомельскай вобласці ўбіраюць на сянаж", - сказала Надзея Мельчакова.

Высокія тэмпературы і нізкія запасы вільгаці неспрыяльны і для лёну, траў пасля ўкосу. Вільгацезабяспечанасць кукурузы, бульбы, караняплодаў у першай дэкадзе чэрвеня ў многіх раёнах таксама пагоршылася. У Гомельскай вобласці на некаторых палях пачала вянуць кукуруза. "Дажджы, якія напярэдадні прайшлі месцамі па Беларусі, магчыма, змякчылі сітуацыю ў некаторых раёнах. Але з-за іх лакальнага характару і нераўнамернага выпадзення неабходны запас вільгаці ў глебе не папоўнены. Да канца тыдня змянення сітуацыі не чакаецца. Дажджы будуць рэдкімі і лакальнымі, таму ў Беларусі па-ранейшаму будзе назірацца недахоп ападкаў", - адзначыла намеснік начальніка службы гідралогіі і аграметэаралогіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі