Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2021, 14:04

Субоцін: ураджай збожжавых культур у гэтым годзе будзе прыкладна на ўзроўні мінулага года

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў гэтым годзе разлічваюць сабраць ураджай збожжавых і зернебабовых культур прыкладна такі ж, як і ў мінулым годзе. Такі прагноз у размове з журналістамі зрабіў намеснік старшыні ўрада Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер, адказваючы на пытанне аб тым, як паўплывалі складаныя ўмовы надвор'я на будучы ўраджай збожжа, сказаў, што трэба рыхтавацца да горшага і спадзявацца на лепшае. "Паводле папярэдніх разлікаў, з-за анамальнай гарачыні, недахопу ападкаў мы, вядома, страцім частку збожжа, але кампенсуем кукурузай і выйдзем прыблізна на тыя ж лічбы, што і ў мінулым годзе", - растлумачыў ён. Больш дакладны прагноз, на яго думку, можна будзе зрабіць, калі ўраджай збожжавых убяруць хаця б на палавіне плошчаў (пакуль убрана 14 працэнтаў).

Паводле даных Мінсельгасхарчу на 23 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы амаль 308 тыс. га (або 14,4 працэнта ад усёй уборачнай плошчы). Збожжа намалочана ўжо 1,036 млн т, хоць у мінулым годзе да гэтай даты было сабрана крыху больш за 650 тыс. т.

Аляксандр Субоцін лічыць, што ў гэтым годзе Беларусь можа атрымаць яшчэ больш выручкі за кошт экспартных продажаў прадуктаў харчавання, чым у 2020-м. "Мінулы год быў рэкордны - мы амаль $6 млрд зарабілі, прадаючы прадукты харчавання. У гэтым годзе па паўгоддзі ідзём 111,3 працэнта, і нават у параўнанні з паспяховым мінулым годам зарабілі плюс $250 млн", - расказаў ён.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што цяпер мяняецца стратэгія Беларусі па продажы прадуктаў харчавання на знешніх рынках. Айчынная прадукцыя прадстаўлена ўжо ў 116 краінах свету. Калі раней стаяла задача максімальна заваёўваць розныя рэгіёны, то цяпер акцэнт змяшчаецца ў бок эканамічнай эфектыўнасці экспартных паставак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі