ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2021, 13:51

Субоцін: прадукты харчавання не павінны трапіць пад санкцыі Захаду, але мы нарошчваем пастаўкі на ўсе рынкі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукты харчавання не павінны трапіць пад санкцыі Захаду, але мы развіваем пастаўкі на ўсе рынкі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін па выніках сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Свет не замыкаецца на адным Захадзе. Ёсць Усход, ісламскі свет, Кітай. Ёсць нашы браты ў Расіі, іншыя краіны СНД, а таксама Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Мы ў любым выпадку ідзём на ўсе рынкі, а гандляваць будзем там, дзе выгадна. Але, як паказвае практыка, усё ж такі прадукты харчавання і медыцына ніколі не падпадалі пад санкцыі. Думаю, усё ж застаецца разважлівасць такія рэчы не чапаць", - сказаў Аляксандр Субоцін.

У час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі віцэ-прэм'ер адзначаў, што прадпрыемствы АПК правялі каласальную работу па дыверсіфікацыі экспартных паставак. Геаграфія экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны - 104 краіны свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі