ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 ліпеня 2020, 18:15

Субоцін наведаў інавацыйныя аграаб'екты Аршанскага раёна

Аляксандр Субоцін. Фота з архіва
Аляксандр Субоцін. Фота з архіва

10 ліпеня, Аршанскі раён /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін сёння наведаў узводзімыя інавацыйныя аграпрамысловыя аб'екты ў Аршанскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер азнаёміўся з фінальнымі пусканаладачнымі работамі на малочным камбінаце ў Оршы. Таксама ён наведаў два інавацыйныя аб'екты РВУП "Вусце" НАН Беларусі": малочнатаварны комплекс на 1 тыс. дойных кароў з замкнёным цыклам і цэнтр для падрыхтоўкі насення сельскагаспадарчых культур. "Гэтыя аб'екты важны не толькі для рэгіёна, але і краіны. Яны ўсе знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Напрыклад, ферма на 1 тыс. галоў. Там сабрана ўсё лепшае, што можна ўкараніць у сістэму ўтрымання, кармлення жывёлы і атрымання малака. У тым ліку не маючая аналагаў у нашай краіне даільная зала тыпу "карусель" на 40 кароў. Работа комплексу стане ўнікальным вопытам, якім можна будзе дзяліцца", - адзначыў Аляксандр Субоцін.

Вучоныя прапанавалі на ферме гадаваць асаблівую пароду кароў - чырвоную. Гэтыя жывёлы маюць перавагу: у іх малако большай тлустасці, яны лепш пераносяць хваробы. Акрамя таго, ёсць навуковыя публікацыі, з якіх вынікае, што малако гэтых кароў могуць піць людзі з алергіяй на лактозу. "Тут паспрабуюць разводзіць чырвоную пароду кароў. Магчыма, у будучым у Беларусі будуць ствараць асобныя фермы для гэтых жывёл", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў дадаў: у вобласці цяпер будуюць 10 новых малочнатаварных ферм. Да 2025 года ў рэгіёне маюць намер пабудаваць яшчэ каля 20 такіх комплексаў, кожны на 1 тыс. і больш галоў дойнага статка.

Другі сучасны аб'ект - насенны комплекс з айчынным абсталяваннем. За год тут плануюць атрымліваць каля 6,5 тыс.т прадукцыі. "Гэта залаты запас аграрнай сферы. Тут будуць вырабляць матачнае элітнае насенне", - сказаў Аляксандр Субоцін. Па сутнасці, комплекс стане і навукова-практычным цэнтрам, дзе будуць тэсціраваць насенне і затым тыражаваць яго на ўсю краіну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі